Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Профсоюз >> Архив новостей Профсоюза

    Архив новостей Профсоюза

    03.01.2020
    Как заритовские сладости до столицы довели

    Учитель Жеребковичской СШ им.М.Г.Минкевича Наумик Галина Николаевна стала лауреатом республиканского туристического конкурса " Познай Беларусь»

    Всегда приятно, когда имена земляков звучат в списках победителей различных конкурсов. Тем более, если они республиканского масштаба. Очередную победу в копилку района принесла учитель русского языка и литературы Жеребковичской СШ им. М.Г.Минкевича Наумик Галина Николаевна. Она стала лауреатом республиканского туристического конкурса» Познай Беларусь". Ее работа обошла 240 конкурсантов и стала лучшей в номинации «рассказ о малой родине».

     

    За последний год туристическая привлекательность Ляховиччины раскрылась особенно: один за другим возрождаются парки, прокладываются новые туристические маршруты. Но Галина Николаевна решила рассказать не о местных достопримечательностях, а о блюдах национальной кухни.

    - Одним из условий конкурса была оригинальность темы. Я подумала: все будут писать, в первую очередь, об архитектурных и природных памятниках региона. Я же задумала напомнить, какими хлебосольными столами в моей деревне Заритово встречают гостей – рассказывает Галина Николаевна.

    Приглашение на церемонию награждения стало для Галины Николаевны приятной неожиданностью.

    Одной из последних по счету, но не по значимости, объявили номинацию «рассказ о малой родине». В тройке номинантов - и ляховичанка. Никаких сомнений в победе нашей землячки не остается, когда член жюри отметил: «читать этот рассказ было особенно аппетитно».

    Педагоги ляховщины очень рада за свою коллегу. Галина Николаевна неординарный и чрезвычайно талантливый педагог. Убедитесь сами…

    Апавяданне пра малую радзіму, альбо Смачна есці!

    Маё роднае Зарытава, вёсачка ў Ляхавіцкім раёне, мяжуе з двума суседнімі раёнамі – Нясвіжскім і Клецкім (гэта ўжо Міншчына). Гэта становішча і наклала адбітак на і так нялёгкі лёс вёскі. Колькі разоў яе перасялялі на хутары, у ваеннае ліхалецце спальвалі дашчэнту. А ў сярэдзіне 60-х гадоў прошлага веку наогул перанеслі на некалькі кіламетраў – бліжэй да цэнтра калгаса. Таму і не захавалася ў Зарытаве ні гістарычных, ні літаратурных помнікаў. Цяпер яна сціпла дажывае свій век на беразе безыменнага маляўнічага возера. Летам звініць дзіцячымі галасамі, зімой ціха дрэмле сярод пухнатых гурбаў снегу.

    Дык тады што? Няварта сюды і прыязджаць? Ехаць! І абавязкова, бо нідзе вас так смачна не пачастуюць, як у Зарытаве.

    Калі падгадаеце да нядзелькі, паспытаеце мачанкі, прыгатаванай на свіных рабрынках. У нашай мясцовасці яе робяць такой густой, што ядуць не лыжкамі, а “мачаюць” аладкамі. Адсюль і назва стравы – мачанка. Вараць яе з грыбамі шампіньёнамі (у нас іх называюць пячоркамі), Калісьці, калі вакол вёскі яшчэ раслі лясы, былі і іншыя грыбы. Цяпер – толькі гэтыя. Кожная дбайная гаспадыня, выгнаўшы карову на ранкі, за якія паўгадзіны набірае іх поўны прыпол. А ўдзень са збаночкамі і кошыкамі адпраўляюцца на ціхае паляванне дзеці. Смаката не толькі ў мачанцы, але і смажаныя на патэльні з цыбулькай, укропчыкам ды іншымі прыправамі.

    Галоўны прадукт у вёсцы – вядома ж бульба. Калі ў хаце яшчэ захавалася руская печ, папрасіце гаспадыню прыгатаваць вам бабку (цёртая бульба, згатаваная ў гаршэчку, прыпраўленая кавалачкамі сала). Ядуць яе з распушчаным свіным тлушчам, або запіваюць салодкім малаком.

    Тая страва, якая паўсюдна вядома пад назвай дранікі, у нашай мясцовасці называецца “ладэды”. Магчыма, утварылася гэта слова ад рускага “оладьи”, а можа тут уплыў і польскай мовы назіраецца. Дык вось, правільна згатаваныя ладэды не патрабуюць да сябе ні малака, ні смятаны. Яны і так самі растаюць у роце. А калі вам прапануюць яшчэ адну мясцовую страву – камяк, таксама не адмаўляйцеся. Нічога, што гэта ўсяго толькі дзёртая бульба, згатаваная таксама ў печы на патэльні. Гэта вам ніякае не пюрэ, а наш знакаміты камяк з румянаю скарыначкаю зверху. Яго можна нават рэзаць нажом. Да камяка падаецца кіслае малако ці квашаныя агуркі (толькі не кансерваваныя, а з бочачкі).

    Вы не вялікі аматар бульбы? Аддаяце перавагу мясу? Тады папрасіце каўбаскі, пальцам пханай (праўда, яе ўжо даўно так ніхто не гатуе). Паспытайце паляндвічкі ці кумпячка. Усё гэта ўзімку сушыцца падвешанае над гаранню печы, а ўлетку вывешваецца на жэрдачцы на сонейка пад страху так, каб не дабраўся коцік-ласунчык.

    Звычайна, і мяска, і каўбасу ў вёсцы не елі кожны дзень. Такая ежа ашчаджалася на весну і лета, калі пачыналася цяжкая праца ў полі, агародзе. Але ж для добрых гасцей на стол падавалася ўсё самае найлепшае.

    Летам, калі зімовых запасаў было ўжо вобмаль, гатавалі халаднік на кіслым малацэ з пёркамі зялёнай цыбулькі, лісцікамі чырвоных бурачкоў, малюсенькімі першымі агурочкамі. А калі апошнія яшчэ не завязаліся, у справу ішлі кветачкі пустацвету. Паспрабуйце – не пашкадуеце! У летнюю спёку няма найлепшай стравы!

    Любіце салодкае? Ах, якія толькі варэнні не вараць у нашым Зарытаве! З яблык, груш, вішань, сліў, парэчак, смародзіны, маліны, клубніц – пералічыць цяжка. Усё гэта красуе, наліваецца і спее ў садзе і агародзе. За ляснымі ягадамі нашы людзі адпраўляюцца рэдка. Па-першае, лес далёка, па-другое, навошта, калі ўсё сваё маецца? Хіба што толькі за чарніцамі (іх у нас называюць проста – ягады). Бо сушаныя чарніцы – яшчэ ж і найлепшы сродак ад жывата.

    Калі ж вы прыхільнік здаровага спосабу жыцця, паспытайце мядку. Сёй-той яшчэ трымае ў вёсцы пчолак. Мёд ды ў прыкуску з салодкім агурочкам – самае яно тое, што трэба.

    А можа вам пашанцуе выбрацца да нас на Каляды ды Вялікдзень? Напярэдадні гэтых вялікіх свят над вёскай плыве смачны пах пірагоў. Іх у нас пякуць з пшанічнай пытляванай мукі двух відаў. Белыя, у якія не дадаюцца ні цукар, ні яйкі. Іх ужываюць з мяснымі стравамі, з салатай. І жоўтыя, з цукрам, з яйкамі, з начынкай з яблык, варэння, тварагу, з макам і разынкамі. Іх запіваюць малаком, чаем, кампотам, ці ядуць проста так. Спадабаецеся гаспадарам – колькі пірагоў вам запакуюць яшчэ і на дарогу. Раю абавязкова паспытаць пірагі з яблычнай начынкай – іх у нас выпякаюць асабліва смачнымі.

    Вы ўжо так начаставаліся, што пакутуеце ад смагі? Пакаштуйце хатні квас. У кожнай гаспадыні маецца свой рэцэпт прыгатавання. Адна дадае аржаныя сухары, другая – разынкі, трэцяя сыпле цукар. У нас яго робяць яшчэ на цукровых бураках – таксама смачна атрымліваецца.

    Вядома ж яшчэ – бярозавік. Бярозавы сок смачны і сам па сабе, а калі ён добранька настоіцца ў халодным склепе ды падасца працавітымі рукамі гасціннай гаспадыні – піць вам, не напіцца.

    У вёсцы ўсё ідзе на спажыву. Ужо нашто кіслыя і нясмачныя грушы-дзічкі, але і яны не прападуць. Сушаныя дабаўляюцца ў той жа квас або кампот. Гнілыя рассцілаюцца на гарышчы каля коміна і, доўга падмарожаныя і падгніўшыя, з’яўляюцца найлепшым дэсертам і ласункам для дзяцей і дарослых.

    Звычайны чай папулярнасцю у вёсцы не карыстаецца. А вось чай, настоены на зёлках – калі ласка. Нездарма ж у агародчыках побач з півонямі і вяргінямі ў кожнай гаспадыні маецца невялічкая градка з лекавымі раслінамі. Меліса, календула, рамонак, мята, талакнянка, дзівасіл – як у добрай аптэцы! Вам не толькі прыгатуюць карысны для здароўя напой, але і параюць, што трэба ўжываць і пры якой хваробе.

    Шаноўным гасцям раю прыязджаць да нас у верасні. Нідзе вам не звараць такой смачнай гарбузянай кашы. Вось яны ўжо спеюць на градах, як добра ўкормленыя парасяты: жоўценькія, зялёненькія, у палосачку…

    А можа вам даспадобы дамашнія локшыны, якія нават сырымі маюць своеасаблівы смак? Забеленыя малачком, прыгатаваныя ў якасці гарніру – за вушы не адцягнеш.

    Завітаеце нават без папярэджання – таксама нешта прыдумаем. Смажанае на патэльні сала з яйкамі (рускія хораша называюць “глазунья”) знойдзецца ў кожнай хаце. А з бульбачкай, спаранай у печы ў мундзірах (зарытаўцы такую называюць “сухапаранкі”), аж сліну пагоніць такая ежа!

    Захочаце рыбкай паласавацца – ёсць у нас і свае рыбакі. Дзічыну паважаеце – дык і свае паляўнічыя знойдуцца.

    Вы толькі прыязджайце, а мы ўжо знойдзем, чым вас прывеціць. Гасцям рады заўсёды. А калі і сяброў з сабой прыхопіце – у дзве столкі рады будзем.

    Такім чынам і не зарасце сцяжынка да майго Зарытава – маёй малой Радзімы. Чалавек жыве, пакуль яго памятаюць, а вёска – пакуль тут жывуць і прыязджаюць сюды людзі.

    Жывём з малой радзімай у добрай згодзе,
    І жыццё трымаецца на тым,

    Што мы на свет не проста так прыходзім,

    А каб даць цяпло зярняткам маладым.

    Шуміць Зарытава бацькоўская зямля,

    Над домам матчыным мне поўня свеціць.

    Душа ў знямозе: што будзе заўтра, што пасля?

    Як будуць жыць нашчадкі, дзеці?

    Нам трэба праўдай добрай жыць,

    Няхай сабе і нават горкай.

    Гады мінаюць, а зямля бацькоў стаіць

    І гэтак жа над ёй зіхцяць на небе зоркі.

    Няхай сплывае час здарэнняў і падзей,

    Няхай не будзе страху і прынукі.

    Маё Зарытава – зямля надзей,

    Для нас, дзяцей і ўнукаў.

    Навумік Галіна Мікалаеўна, настаўніца

    Жарабковіцкай СШ імя М.Г.Мінкевіча

     

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика