Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    07.07.2020
    Наш музей пад адкрытым небам.

    Статья с сайта "Ляховичский вестник"

    Пад адкрытым небам размясціліся 14 макетаў славутасцяў Ляхавіччыны.Касцёл Святых Пятра і Паўла, Святадухаўская царква, сядзібы Чарноцкіх і Бохвіцаў, роду Абуховічаў і многія іншыя архітэктурныя помнікі раёна цяпер можна ўбачыць у Ляхавічах. У Дзень Незалежнасці ўрачыста перарэзана стужка экспазіцыі архітэктурных макетаў “З глыбіні стагоддзяў” на беразе ракі Ведзьма. Пад адкрытым небам размясціліся 14 макетаў славутасцяў Ляхавіччыны, з якіх шэсць занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта своеасаблівы міні-музей, які дэманструе краязнаўчую і турыстычную прыцягальнасць нашага краю. 

     

    Аўтары мініяцюр – педагогі і навучэнцы школ раёна. Райвыканкам аб’явіў конкурс на лепшы макет архітэктурнай жамчужыны раёна, і ўстановы адукацыі ў работах прэзентавалі сваю нераўнадушнасць да спадчыны, да мінулых падзей і асоб. У вырабах выкарыстаны самыя розныя матэрыялы: пенапласт  і дрэва, і пенаплекс, і пластык і г. д. Аўтары ўклалі і душу, і майстэрства. Макеты атрымаліся – практычна двайнікі сапраўдных, толькі ў міні-фармаце. Сімвалічная падзея ў Год малой радзімы – дзеля вывучэння гісторыі, прыцягнення ўвагі гасцей і турыстаў. Такім чынам маршрут адпачынку напоўніўся культурна-духоўным настроем і сэнсам.

     

     


    Камісія вельмі ўважліва і дэталёва падышла да ацэнкі макетаў, расказала “ЛВ” галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.
    У намінацыі “Страчаная спадчына” дыплом I ступені прысуджаны гімназіі (Ляхавіцкая фартэцыя), другое месца ў Насёлкаўскай СШ (сядзібны дом в. Вошкаўцы), “бронза” – у Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча (сядзіба роду Абуховічаў у Сваятычах).
    У намінацыі “Палацава-паркавыя ансамблі” перамог Малагарадзішчанскі ВПК (сядзіба Навіцкіх у Савейках), “серабро” падзялілі СШ №2 (сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы) і Конькаўскі ВПК (капліца ў Грушаўцы). Дыплом трэцяй ступені ў Начаўскай СШ (сядзіба Чарноцкіх у Начы) і СШ №1 (сядзіба Бохвіцаў у Флер’янове).
    Месцы ў намінацыі “Культавыя ансамблі. Праваслаўныя храмы”: дыплом першай ступені ў Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча (храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Крывошыне), дыплом другой ступені заваявала Востраўская СШ (царква Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Востраве). Дыплом трэцяй ступені падзялілі Падлескі ВПК (Святадухаўская царква ў Падлессі) і Дараўскі ВПК (касцёл Узнясення Прасвятой дзевы Марыі).
    Лепшай у намінацыі “Культавыя ансамблі. Каталіцкія храмы” стала работа Ліпскай СШ (касцёл Святой Марыі ў Ліпску), дыплом другой ступені ў Тухавіцкай СШ (касцёл Святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах).
    Наталля ПЕРАПЕЧКА.

    Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
    БОЛЬШ ФОТА ТУТ

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика