Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    17.01.2022
    “Я – маленькі беларус!”

    Раённая гульня-віктарына “Я – маленькі беларус!” стала заключным мерапрыемствам Тыдня акцябрат, які праходзіў з 10 по 15 студзеня 2022 года ў піянерскіх дружынах устаноў адукацыі. Удзельнікамі гульні-віктарыны сталі акцябраты 2-4 класаў (па 5 вучняў у кожнай камандзе). Гульня прайшла ў завочнай форме. Яе ўдзельнікам неабходна было адказаць на 30 пытанняў па наступных тэмах: “Мая радзіма - Беларусь”; “Постаці слаўныя краю майго”; “Так ці не?”; “Арыфметыка па-акцябрацку”; “Загадкі з поля і градкі”; “Самы, самая, самае…”. Каманды выдатна справіліся з усімі заданнямі.

    Вынікі раённай гульні-віктарыны “Я – маленькі беларус!” наступныя:

    І месца – каманда “Нашчадкі” (гімназія г.Ляхавічы);

                  каманда “Вясёлка” (сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы);

                  каманда “Ліра+” (сярэдняя школа №2 г.Ляхавічы);

    ІІ месца – каманда “Фіксікі” (Дараўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);

                  каманда “Іскрынка” (Конькаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);

                каманда “Брыганціна” (Малагарадзішчанскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа);

    ІІІ месца – каманда “Вышэйшая ліга” (Жарабковіцкая сярэдняя школа імя М.Г.Мінкевіча);

                  каманда “Сонейка” (Навасёлкаўская сярэдняя школа).

    У адным кроку ад прызавого месца спыніліся каманды “Вогнік” (Крывошынская сярэдняя школа імя Г.С.Здановіча), “Смайлікі” (Начаўская сярэдняя школа), “Іскарка” (Востраўская сярэдняя школа). Некалькі балаў не хапіла для перамогі камандам “Камета” (Ліпская сярэдняя школа), “Бульбашыкі” (ВПК Падлескі дзіцячы сад-базавая школа), “Васількі” (Тухавіцкая сярэдняя школа).

    Удзельнікі гульні-віктарыны яшчэ раз усіх нас запэўнілі, наколькі кемлівыя, актыўныя, цікаўныя і творчыя акцябраты. Яны не спыняюцца на дасягнутым, а актыўна працягваюць вывучаць гістарычнае мінулае і сучаснасць нашай Радзімы, цікавяцца яе культурнымі, навуковымі і спартыўнымі дасягненнямі.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика