Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Профсоюз >> Учителя - Герои Победы, Герои труда

    Учителя - Герои Победы, Герои труда

    Прокопенко Владимир Васильевич


    Участник Великой Отечественной войны, учитель, Отличник просвещения СССР. Родился 22 мая 1924 года в г. Костюковичи Могилевской области в семье учителей.

    Войну встретил 17-летним юношей. С 23 сентября 1943 года Владимир Васильевич служил в 101 гвардейском полку Белорусского фронта пулеметчиком, 19 ноября 1943 г. был ранен под Гомелем. Затем служил и участвовал в боях на Карельском фронте, участвовал в боях с Японией. За боевые заслуги на Карельском фронте имеет 5 Благодарностей Верховного Главнокомандования. В мае 1947г. демобилизован. Вся педагогическая деятельность прошла в Медведичской школе Ляховичского района. 

    Зоя Яфімаўна Осіпава

    Зоя – значыць жыццё.

    11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў (из газеты «Ляхавіцкі веснік”)

    Яна ніколі не засяроджвала ўвагу на страшных імгненнях свайго дзяцінства. І зусім мала хто ведаў, што на яе долю выпалі жудасныя выпрабаванні – фізічныя і душэўныя, калі кожны дзень мог стаць апошнім, калі смерць хадзіла побач, калі голад і холад не давалі спаць: наша зямлячка Зоя Осіпава – адна з мільёнаў былых малалетніх вязняў фашызму. І яна – не зломлены Вялікай Айчыннай чалавек. Не знішчыла вайна і волю да жыцця, не счарсцвела яе сэрца, а душа заўжды была і застаецца адкрытай для іншых.

    Добры дзень, мяне завуць Зоя Яфімаўна Осіпава, я буду выкладаць у вас рускую мову і літаратуру, – прывіталася з нашым класам строгая і, як потым аказалася, надзвычай патрабавальная настаўніца. А яшчэ інтэлігентная, тактоўная, эрудыраваная. 

    Не стану ўтойваць, што спачатку мы пабойваліся Зою Яфімаўну. Каб атрымаць у яе пяцёрку, трэба было вельмі пастарацца. А потым мы ў яе ўлюбіліся. Як жа цікава яна расказвала пра Пушкіна і Лермантава, заварожвала вершамі рускіх класікаў, чытала іх на памяць. Вучыла самастойна думаць і выказваць уласнае меркаванне. І, трэба сказаць, да старэйшых класаў мы навуку засвоілі. 

    Наша настаўніца валодала сапраўдным педагагічным дарам. Як пацвярджэнне прафмайстэрства – узнагароджванне Зоі Осіпавай нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы». 

    СШ № 2 стала ў яе біяграфіі асноўным працоўным месцам, а 1988-89 наву-чальны год – апошнім у яе педагагічнай кар’еры. Зоя Осіпава выйшла на заслужаны адпачынак, але не губляе сувязі са школай, якой аддала больш за два дзесяцігоддзі. І на пенсіі, калі дазваляе здароўе, яна з задавальненнем прыходзіць сюды на сустрэчы з мінулым і сённяшнімі рабятамі і настаўнікамі. 

    Растуць, набіраюцца сіл і яе яблынькі, пасаджаныя тры гады назад у «Садзе мары» каля любімай СШ № 2,  а ў музеі захоўваюцца ўспаміны Зоі Осіпавай – былога малалетняга вязня фашызму. 

    …Май 1941 года, вёска на Смаленшчыне. Вучаніца 2 класа Зоя радасная бяжыць дамоў: трэба хутчэй расказаць маме і сёстрам, што яна закончыла год на выдатна. 

    А праз тры тыдні пачалася вайна.

    – Аднойчы старэйшая з пяці сясцёр Жэнька пайшла да сяброўкі. У той час мамы дома не было, яна пагнала калгасны статак у Разанскую вобласць, каб зберагчы ад фашыстаў. Напэўна, дзяўчаты мелі сувязь з партызанамі, іх схапілі карнікі. З таго часу пра сястру мы больш нічога не чулі, хаця і шукалі. У акупацыі было цяжка, – успамінае ваеннае дзяцінства Зоя Осіпава. 

    Але самае страшнае было наперадзе: усю іх сям’ю вывезлі ў душных таварняках на прымусовыя работы ў Германію. Колькі разоў за час жудаснага падарожжа мама вырывала з абдымкаў смерці сваю Зою. На мяжы з Францыяй, у былым спартыўным будынку, абцягнутым калючым дро-там, пасялілі нявольнікаў – старых, жанчын, дзяцей. Пад дуламі аўтаматаў ганялі іх працаваць на фабрыку. Зоя Яфімаўна расказвае, што ёй «пашчасціла» – мыла посуд у бюргера, у сям’і якога да дзяўчынкі адносіліся някепска, не здзекаваліся над ёю. Куды больш тады перажывала за маму, сясцёр – у іх на фабрыцы ўмовы былі нечалавечыя.

    – Разумелі, што вайна вось-вось закончыцца: усё часцей налёты авіяцыі. І раптам у адзін з дзён не прыйшоў за намі ў барак канвой. З’явіліся амерыканскія салдаты, нас пагрузілі ў машыны і павезлі, як аказалася, дадому – у Савецкі Саюз. Мама вырашыла не вяртацца на Смаленшчыну, засталіся ў Брэсцкім раёне, на яе малой радзіме, – нібы вяртаецца ў 1945 год Зоя Яфімаўна. Паціху наладжвалася мірнае жыццё. Хоць маці Зоі адна падымала дзяцей, разумела, што адукацыя неабходная, не шкадавала грошай на гэта. Тым больш, Зоя вучылася з ахвотай і вытрымала іспыты ў педінстытут. 

    Настаўніцы рускай мовы і літаратуры Зоі Яфімаўне Осіпавай 86 гадоў. Канешне, здароўе падводзіць, але па-ранейшаму яна жыве з верай, што ўсё будзе добра. Побач сын Яўгеній, які так падобны на бацьку (мужам Зоі Осіпавай быў таленавіты педагог і паэт Кастусь Турко). 

    Сумаваць няма часу. Так многа, як раней, гадзінамі, не чытае – зрок не той. Але штодня знаходзіць час, каб узяць у рукі кнігу, абавязкова штудзіруе кожны нумар «ЛВ». І што б ні здарылася ў яе жыцці, прадаўжае радавацца кожнаму дню. Кошт імгнення яна навучылася цаніць. Яшчэ тады, калі дзесяцігадовым дзяўчом была ў нямецкай няволі. А сёння бясконца гатова паўтараць: шчасце – жыць у міры.


     

     


    Прокопенко Владимир Васильевич


    Зорак з неба не хапаў,

           Лёгкай долі не шукаў,

           Высокіх чыноў не дасягнуў,

           Але прайшоў усю вайну.

     

           Уладзімір Васільевіч - чалавек унікальны. Яму было суджана прайсці вайну і ў званні яфрэйтара сустрэць перамогу. Прырода дала яму добрае здароўе. Мае ўзнагароды. За мірную працу таксама ўзнагароджаны. З людзьмі сустрэцца рад заўсёды.

           Пракапенка Уладзімір Васільевіч нарадзіўся 22 мая 1924 года ў горадзе Касцюковічы Магілеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Бацька, Васіль Захаравіч, быў дырэктарам школы, маці, Вера Трафімаўна, - настаўнік пачатковых класаў. У сям’і было трое дзяцей: дзве дзяўчынкі і хлопчык Валодзя. Дзяцінства прайшло, як у большасці дзяцей: дом, школа, сябры-аднагодкі. Вайну сустрэў 17-гадовым юнаком.

    З 23 верасня 1943 года Уладзімір Васільевіч Пракапенка быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 101 гвардзейскім  палку Беларускага фронту кулямётчыкам. 19 лістапада 1943 года пад Гомелем атрымаў раненне. З 24 красавіка 1944 года па 9 мая 1945 года ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце, дзе за баявыя заслугі атрымаў пяць падзяк Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Са жніўня 1945 года ўдзельнічаў у баях з Японіяй у складзе Першага Далёкаўсходняга фронту.

    У маі 1947 года пасля дэмабілізацыі Уладзімір Васільевіч Пракапенка вярнуўся ў вёску Гашчын да сваіх бацькоў. Бацька, маці, сястра Ніна ў той час настаўнічалі ў сямігодцы.

    Пашанцавала ўладкавацца на працу і Уладзіміру Васільевічу. Але ён лічыў, што трэба закончыць вучобу і ў свае 23 гады стаў вучнем 10 класа. Паспяхова закончыўшы Ляхавіцкую сярэднюю школу, у 1948 годзе Уладзімір Васільевіч паступіў у Беларускі Дзяржаўны універсітэт.

    На стацыянары правучыўся нядоўга, перайшоў на завочнае аддзяленне. Адначасова ўладкаваўся на работу ў Мядзведзіцкую школу. Спачатку працаваў настаўнікам пачатковых класаў, а потым - настаўнікам матэматыкі.

    У Мядзведзічах Уладзімір Васільевіч пазнаёміўся з цікавай і вельмі прыгожай настаўніцай рускай мовы і літаратуры Марыяй Васільеўнай, якая і стала яго спадарожніцай жыцця, каханнем, сяброўкай вернай і адзінай, надзеяй і апорай да апошніх дзён.

    Настаўнік пачатковых класаў, настаўнік матэматыкі, намеснік дырэктара школы, дырэктар школы. Уладзімір Васільевіч на ўсіх пасадах працаваў аддана, ніколі не адносіўся да сваіх абавязкаў абыякава. За гэта яго ставілі ў прыклад іншым.

    З 1962 па 1970 год   Уладзімір Васільевіч працаваў намеснікам загадчыка аддзела адукацыі Ляхавікага райвыканкама. Калегі цанілі, шанавалі і паважалі Уладзіміра Васільевіча. Сведкам таму здымак, дзе побач Пётр Юрлевіч, Кастусь Турко, Аляксандра Павядайла, Алена Шпак, Таццяна Турко.

    І сёння пра Уладзіміра Васільевіча гавораць “герой - франтавік”, “педагог- выдатнік”. Любяць, не забываюць, шлюць віншавальныя паштоўкі, часта наведваюць любімага настаўніка яго вучні. Ён для іх не проста настаўнік, а чалавек родны і блізкі, аўтарытэт, гонар і прыклад ва ўсім.

    Пра Уладзіміра Васільевіча Пракапенку не забываюць і супрацоўнікі, прафкам, журналісты раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”. Яны расказваюць аб яго франтавых шляхах-дарогах,   запрашаюць успомніць аб сваей працы, аб настаўніцкім жыцці ў весцы на працягу многіх гадоў.


    Владимир Григорьевич Скалабан


    Владимир Григорьевич Скалабан родился 19 марта 1909 года в крестьянской семье  в деревне Кривичи Старобинского района Минской области. Это были тяжёлые года обновления. Родители – крестьяне до вступления в колхоз до 1930 года имели более четырёх гектаров пахотной земли. Нужно было много работать, помогать родителям по хозяйству. С детства познал Володя тяжесть колхозного труда. До 1924 работал в хозяйстве отца, занимался земледелием.

    Первые самостоятельные шаги в большую жизнь для Владимира Григорьевича Скалабана начались после окончания семи классов. Он поступил в Слуцкую профессиональную школу металлистов, которую окончил в 1927 году слесарем-токарем седьмого разряда. Это был юношеский выбор, который был продиктован временем. Но своё призвание мальчик видел в другом. Именно поэтому он поступает на двухгодичные педагогические курсы при Слуцком педагогическом училище, где получает образование учителя начальных (1 – 4) классов.

    Затем была работа учителя и директора Серебрянской начальной школы Рогачевского района. Работал завучем Тетеринской и Кричевской профессиональных школ. Затем служба в рядах Советской Армии в городе Бобруйске. После довелось работать директором в родной Старобинской школе, а дальше была учёба в Минском педагогическом институте имени А.М. Горького на историческом факультете.

    Много планов было впереди. Рядом по жизни уже шла любимая, Медник Ольга Ивановна, которая тоже была учителем. Подрастали детки, доченька Инесска и сынок Валериан.

    Степанида и Григорий Скалабаны

    с детьми Александром и Марией (в первом ряду), Фёдором и Владимиром (в третьем ряду).

     


    На фото снизу – младший летенант В.Г.скалабан. июнь 1945г. Чехословакия

    …Свист орудий, взрывы бомб воскресным рассветным утром 22 июня 1941 года остановили мирные дни. Началась священная война советского народа против врага. Довелось Владимиру Григорьевичу воевать командиром взвода и командиром батареи на Западном фронте. Под Вязьмой шли тяжёлые бои, наши войска попали в окружение, путь перерезали фашисты, потом лагерь военнопленных «Боровуха 1-я», что находился в 14 километрах от Полоцка.

    Здесь и почувствовал на себе Владимир Григорьевич ужасные страдания обессиленных, голодных людей. Сердце сжималось от боли, жалость переполняла грудь за издевательства и страдания над советскими людьми, которые устраивали гитлеровские головорезы. Огонь отмщения врагу, мечта увидеть любимую и детей грел душу солдата. Только через два года в августе 1943 года Владимиру Григорьевичу Скалабану повезло сбежать из лагеря. Он принимает решение: во что бы то ни стало найти партизан. Вместе с группой военнопленных Владимир Григорьевич вступает в партизанский отряд, становится командиром взвода в партизанской бригаде «Неуловимая».

    Победу в мае 1945 года Скалабан В.Г. встретил на 4-ом Украинском фронте. Дошёл до Чехословакии, был в составе оккупационных войск Советской Армии в Австрии. 

    После победы на груди В.Г. Скалабана за активное участие в партизанском движении засияли медали «Партизану Отечественной войны 1 степени», «За боевые заслуги», «За победу над Германией». Есть и другие награды – мирные. Потому что самоотверженный труд на ниве образования стоял на первом плане в послевоенное время.

    После победы начала возрождаться вся жизнь в городах и сёлах. В августе 1946 года В.Г. Скалабан уже работает директором Шиловичской семилетней школы Слонимского района.

    1957-1958 учебный год. Учителя и учащиеся семилетней школы №2 г.Ляховичи

    В 1951 году судьба забросила его на нашу Ляховичскую землю. Он назначен директором Ляховичской семилетней школы. Рядом с ним работали первые завучи школы. Михаленко В.Г., затем Персикова Р.С., Шагун Н.М., Ясевич В.И., учителя Цуран В.Ф., Писаревский Ф.А., Лоскутова В.Н., Лобан Ф.И., Эминова А.А..

    Все годы, пока Владимир Григорьевич работал директором, завучем школы, он хорошо обеспечивал постановку учебно-образовательного процесса в школе. Его любили и уважали ученики и их родители. Он пользовался заслуженным авторитетом среди своих коллег. Систематически повышал свой профессиональный уровень. В 1959 году Владимир Григорьевич закончил Могилёвский государственный педагогический институт, исторический факультет.

    Тяжёлая, но интересная жизнь выпала на долю В.Г. Скалабана. И, когда состояние здоровья его ухудшилось, он вынужден был уйти с должности директора. В 1963 году его школа получила статус средней школы №2 и её возглавил Н.А. Волнистый. Но Владимир Григорьевич продолжал работать учителем в родной школе.

    В ту пору, когда природа просыпалась от зимнего сна, в ту же самую пору, когда он появился на свет, в год своего шестидесятилетия, Владимир Григорьевич ушёл от нас, интересный, талантливый и трудолюбивый человек, который всю свою жизнь отдал воспитанию подрастающего поколения. Воспитал четырёх детей, у которых уже давно выросли свои дети, внуки.

    Но память об этом выдающемся человеке живёт в сердцах родных и близких, в сердцах его учеников, которым давал он путёвку в большую жизнь.

    Имя Владимира Григорьевича Скалабана навсегда вписано в Летопись школьной жизни Средней школы № 2 г.Ляховичи. В музее «Боевой и трудовой славы» учреждения образования создана экспозиция, посвящённая В.Г. Скалабану, где размещены автобиографические сведения о жизни педагога, фотоматериалы, касающиеся краеведческой деятельности и работы поискового отряда «Красные следопыты», создателем которого он являлся (сегодня поисково-исследовательский отряд «Следопыты»). Сегодняшние ученики знакомятся с жизненным, героическим и трудовым путём этого выдающегося человека и передают память о нём последующим поколениям.

    Учителя не умирают, а отдаляются от нас. И сверху строго наблюдают, как мы ведём свой день и час…


     

    ВЕТЕРАНЫ ПОБЕДЫ 

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика