Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    09.09.2022
    “Працоўны дэсант” на карысць малой Радзімы!

    У Год гістарычнай памяці вельмі важна прывіваць маладому пакаленню не толькі любоў да Радзімы, але і не меньш важна навучыць дзяцей разуменню таго, што сапраўдны патрыёт і грамадзянін кожны дзень і кожную хвіліну павінен думаць над тым, чым ён можа быць карысны Радзіме.

    Падумалі і вырашылі…

    У панядзелак і аўторак першага вучэбнага тыдня новага 2022/2023 навучальнага года вучні 7 – 11 – х класаў Начаўская сярэдняй школы прайшлі “жыццёвы ўрок” на званне грамадзяніна і патрыёта. Два дні вучні і работнікі школы сумесна ажыццяўлялі “працоўны дэсант” ў школьны сад па збору яблык ураджаю 2022 года. Усе ўдзельнікі акцыі з энтузіязмам працавалі і сабралі ў выніку амаль тры тоны яблык.

    Але гэта яшчэ не ўсё…

    Вырашылі, што заробленыя грошы пойдуць на добрую справу. Менавіта за гэты кошт у верасні 2022 года ў школьным музейным пакоі будзе падрыхтавана і адкрыта новая выстава, прысвечаная трагічнай для ўсяго беларускага народа тэме генацыда – фізічнага знішчэння мірных жыхароў нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Хочацца выказаць вялікую падзяку ўсім працаўнікам акцыі за добрую справу на карысць малой Радзімы!

     

    Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Погас У.У.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика