Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    28.01.2021
    Міхаіл Пташук – гонар і слава Ляхавіччыны

    Міхаіл Пташук – гонар і слава Ляхавіччыны. З яго імем звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно. Рэжысёр стварыў фільмы розных жанраў і маштабаў - ад рамантычных твораў і прыгодніцкіх тэлесерыялаў прыйшоў да глыбока псіхалагічных стужак. Па ўспамінах блізкіх, сяброў, калег, Міхаіл быў чалавекам, у якім спалучалася сіла і дабрыня, прыгажосць і любоў, вера і адданасць, ішоў па жыцці з высока паднятай галавой, упэўнена, мэтанакіравана, цвёрда ўсведамляючы сваю місію і сваё прызнанне. “Я родам з тэатральнай вёскі, што на Палессі”, - так часта любіў гаварыць пра сябе знакаміты кінарэжысёр Міхаіл Пташук. Ён быў сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы. А галоўны ўрок, выкладзены Пташуком, фармулюецца проста: “Любіць Радзіму, любіць чалавека, любіць жыццё”.

    26 студзеня ў Конькаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа прайшоў урок “Рэжысёр з вялікай літары”, прымеркаваны да 78-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Пташука. На ўрок былі запрошаны вучні з Дараўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа і Навасёлкаўскай сярэдняй школы. Гасцей пазнаёмілі з біяграфіяй рэжысёра, яго прафесійнымі дасягненнямі. Навучэнцы прагледзелі эпізоды з фільмаў “Вазьму твой боль” (здымаўся ў в.Дарава), “У жніўні 44-га...”. 

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика