Одно окноОб отделеОбразование районаСервисы

Меню раздела

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    02.06.2017
    “ЖЫВАЯ КЛАСІКА”

    “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” – пад такім дэвізам праходзіць Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікi Беларусь з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

    У раённым завочным этапе конкурсу прынялі ўдзел вучні 10 устаноў адукацыі горада і раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы і прозу беларускіх аўтараў. Прыемна, што сярод аўтараў паэтычных радкоў былі і нашы землякі – Вера Дыдышка, Валянціна Пабягайла, Алесь Бадак.

    Па выніках раённага этапу конкурсу пераможцамі сталі:

    ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы – Свірэпа Валерый (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзімцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна) і Вітко Дзяніс (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крывошынская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна);

    ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы – Мацюшэнка Павел (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Ляхавічы”);

    ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы – Аліноўская Аліна (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Ляхавічы”) і Філіповіч Вікторыя (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крывошынская сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна);

    ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы – Страмавус Яўгеній (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Тальмінавіцкая сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна).

    Абласны этап конкурсу праходзіць таксама ў завочнай форме. Чацверты этап – заключны, будзе праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Жадаем нашым юным чытальнікам поспеху!

     

     

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика