Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    01.12.2017
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    30 лістапада 2017 года на базе Востраўскай сярэдняй школы адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры”, мэтай якога было паглыбленне і пашырэнне ведаў педагогаў у сістэме арганізацыі навучальных заняткаў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры.

    Настаўнік сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы Еўхач Г.І. рассказала аб патрабаваннях да сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры, акцэнтавала ўвагу педагогаў на неабходнасці рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Настаўніца азнаёміла калег з эфектыўнымі прыёмамі, якія можна выкарыстоўваць, каб урокі мовы і літаратуры былі эфектыўнымі.

    Настаўніца Начаўскай сярэдняй школы Смаль А.В. падзялілася вопытам выкарыстання прыёмаў і сродкаў матывацыі, арганізацыі і стымулявання вучэбнай дзейнасці.

    Настаўніца Навасёлкаўскай сярэдняй школы Тарабеш Н.А. рассказала аб ацэначнай дзейнасці вучняў як форме зваротнай сувязі ў адукацыйным працэсе, раскрыла умовы эфектыўнасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

    У ходзе вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўдзельнікі пасяджэння наведалі і прааналізавалі ўрок настаўніцы Востраўскай сярэдняй школы Сахон Л.А., накіраваны на арганізацыю актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў.

    Вынікам пасяджэння вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры стала распрацоўка метадычных рэкамендацый «Выкарыстанне індывідуальных, групавых і калектыўных форм арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў».


    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика