Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    06.12.2017
    Фестываль чытальнікаў твораў А.Бадака

    У першы снежаньскі дзень 2017 года на базе Гімназіі г. Ляхавічы прайшоў раённы фестываль чытальнікаў твораў Алеся Бадака “Любіць Айчыну – гэта многа”.

    Вучні Конькаўскага ДС-СШ (менавіта гэтую навучальную ўстанову скончыў А.Бадак у 1983 годзе) расказалі прысутным пра школьныя гады будучага паэта, яго першыя крокі ў літаратуру, быў прадэманстраваны  відэазапіс сустрэчы з маці паэта Марыяй Платонаўнай, настаўнікамі А.Бадака. 

    Вядома, што без Радзімы няма паэта.Тэма Радзімы знайшла адлюстраванне і ў творчасці А.Бадака. Творы, у якіх аўтар апявае родную зямлю, “гасцінных і шчырых землякоў”, прагучалі ў выкананні вучняў Дараўскага ДС-СШ, Гімназіі г. Ляхавічы, Падлескага ДС-БШ, Крывошынскай СШ, Жарабковіцкай СШ, Тальмінавіцкай СШ.

    Тэме кахання, здаецца, прысвечаны самыя душэўныя радкі вершаў А.Бадака. Удзельнікі фестывалю з СШ №1 г. Ляхавічы, Начаўскай СШ, Малагарадзішчанскага ДС-СШ, Тухавіцкай СШ, Востраўскай СШ прачыталі творы інтымнай лірыкі. У сваіх творах А.Бадак разважае пра сучаснасць, хвалюецца за будучыню чалавецтва. Упэўніцца ў гэтым удзельнікі і госці фестывалю змаглі дзякуючы творам, якія прагучалі ў выкананні вучняў Гімназіі г. Ляхавічы, Крывошынскай СШ, Навасёлкаўскай СШ, Ліпскай СШ, СШ №2 г. Ляхавічы.

    Прысутныя з задавальненнем слухалі выступленне А.Бадака, які падзяліўся сваімі творчымі планамі, адзначыўшы, што яго цікавіць гісторыя роднай Ляхаўшчыны. У прыватнасці, аўтар захапіўся вывучэннем жыццёвага і творчага шляху ўраджэнца Ляхавіч, мемуарыста ХVІ стагоддзя Фёдара Еўлашоўскага. У выкананні Алеся Мікалаевіча прагучалі вершы, урывак з паэмы “Камяні”.

    Падчас фестывалю ў зале гучалі песні, напісаныя на словы А.Бадака. Здаецца, нікога не пакінулі абыякавымі радкі з песень “Падаюць зоры”, “Прыцягненне сэрца”, “Школьны баль”.

    Ад выдавецтва “Мастацкая літаратура” (дырэктар А. Бадак) кожнай установе адукацыі ў падарунак перададзена трыццаць пяць кніг, прычым аўтарам трох з іх з’яўляецца наш зямляк Алесь Мікалаевіч Бадак.


    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика