Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    22.02.2018
    Методическое объединение заместителей директоров

    Кожны педагог не раз задаваў сабе пытанне аб тым, як павысіць вучэбную матывацыю вучня, як зацікавіць яго да вывучэння прадмета, якія неабходна выкарыстаць дзеля гэтага формы работы.

    Разабрацца ў дадзеным пытанні намеснікі дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаной адукацыі Ляхавіцкага раёна імкнуліся ў ходзе правядзення раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання, якое было праведзена 20 лютага на базе Начаўскай сярэдняй школы.

    У час пасяджэння прысутныя звярнуліся да праблемы павышэння вучэбнай матывацыі вучняў і якасці ведаў па прадмеце сродкамі пазакласнай працы. Намеснікі дырактараў абмеркавалі арганізацыйна-ўпраўленчыя аспекты дазенага пытання, прыняліўдзел у бліцапытванні, у час якога падзяліліся вопытам выкарыстання  форм пазакласнай працы ў практычнай дзейнасці.Літаратурная гасцёўня, фестываль з удзелам беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, Тыдзень навукі, Тыдзень талерантнасці, акцыі ў фармаце freehugs, конкурсы, віктарыны і многія іншыя формы знайшлі адлюстраванне ў адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна.

    У практычным блоку вучэбна-метадычнага аб’яднання наведалі занятак на платнай аснове па англійскай мове ў 2 класе (настаўнік – Новік А.У.),пазакласнае мерапрыемства «Зямля пад белымі крыламі»па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»  у 4  класе (настаўнік – Іваноўская Р.А.), пазакласнае мерапрыемства «Хто з мячом прыйдзе…»па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная падрыхтоўка», прысвечанае 100-гадоваму юбілею Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (настаўнік – Іваноўскі А.М.). У рамках дадзенага мерапрыемства было арганізана спаборніцтва паміж камандайюнакоў 10-11 класаў Начаўскай сярэдняй школы і камандайсалдат, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу ў в/ч 299698-ай радыётэхнічнай брыгадыВаенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны. Удзельнікі змаглі праявіць не толькі свае фізічныя якасці, але і прымяніць на практыцы веды па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная падрыхтоўка».

    Праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз даказалі, што правільна арганізаваная пазакласная праца дае магчымасць выявіць і развіваць творчыя здольнасці вучняў, фарміраваць сістэму ведаў, уменняў і навыкаў па прадмеце, а разам з тым – павышае якасць ведаў.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика