Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    11.06.2018
    “Не паўтараецца такое ніколі…”

    У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі, якія назаўсёды застаюцца ў памяці. Такой падзеяй, безумоўна, з’яўляецца свята развітання са школай. Гэта асаблівы, доўгачаканы дзень, які не забываецца на доўгай жыццёвай дарозе, заўсёды свеціцца цёплым агеньчыкам, сціскае сэрца ўспамінам дзяцінства. Заключным акордам школьнай сімфоніі адгучалі іспыты. Дапісана да канца складаная гісторыя дзяцінства - шчаслівых адкрыццяў, добрых і вясёлых клопатаў, першых сяброў, першага кахання, і першых раставанняў.

    Раённы выпускны баль “Не паўтараецца такое ніколі” сабраў 9 чэрвеня 2018 года на плошчы Леніна Ляхавіч выпускнікоў устаноў адукацыі горада і раёна, педагогаў, бацькоў, гасцей свята. Са словамі прывітання звярнуліся да прысутных старшыня Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта А.В.Камінскі і начальнік аддзела па адукацыі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта С.К.Якубоўская.

    Залаты медаль, Падзяка і грашовая прэмія Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўручаны 14 выпускнікам, якія крок за крокам упэўнена ішлі да сваёй мэты. За актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з заканчэннем школы ўзнагароджаны 23 выпускнікі-актывісты ўстаноў адукацыі раёна.

    А як жа шчымліва-урачыста прагучала клятва гораду ад выпускнікоў! Яны – надзея і апора нашай роднай Ляхаўшчыны. Кранальна і шчыра плыла над горадам развітальная песня – музычны падарунак ад выпускнікоў 2018 года.

    Адважыцца стаць на прыступку дарослага жыцця выпускнікам пастараліся дапамагчы цудоўныя героі – Дзяцінства і Юнацтва. Яны пажадалі запаветным марам выпускнікоў узняцца ўвысь і абавязкова спраўдзіцца. Цяпер у кожнага будзе свой шлях, свой лёс, свая арбіта, свае мары і надзеі...

    У добры шлях, выпускнікі 2018 года!



    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика