Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    26.03.2019
    «РАДАВОД»: занальны агляд

    У мінулую суботу ў Палацы дзіцячай творчасці г.Баранавічы прайшоў занальны агляд VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод». Прадстаўнікі Ляхавіцкага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага раёнаў і г.Баранавічы прадставілі фальклорныя праграмы па выніках правядзення раённых этапаў фестывалю.

    Установы адукацыі Ляхавіцкага раёна на занальным аглядзе прадставілі фальклорны калектыў “Спадчына” Навасёлкаўскай сярэдняй школы з замалёўкай “Стукалка-грукалка” і фальклорны калектыў “Весялушкі” Ліпскай сярэдняй школы, якія паказалі абрад “Багач” і “Вянок беларускіх народных танцаў”. У стылі фольк-мадэрн выступілі фальклорны калектыў “Жавароначкі” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы і фальклорны калектыў “Кужалёк” сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы. Журы і гледачам была прадстаўлена калекцыя адзення “Ільняное натхненне” аб’яднання па інтарэсах “Мода” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы. Вядучымі раённай праграмы сталі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Зацейнік” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы.

    Пакуль раёны прадстаўлялі свае фальклорныя праграмы на сцэне, у фае Палаца дзіцячай творчасці разгарнуліся выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Выстава “Ляхавіцкі карагод” была насычаны вырабамі ткацтва, вышыванкамі, вязанымі шыдэлкам сурвэткамі, вырабамі з гліны, саломкі, ільну, разьбой па дрэве.

    Заключныя імпрэзы VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» адбудуцца 18 мая 2019 года ў г.Пружаны.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика