Главная >> Сервисы >> Архив новостейАрхив новостей
16.04.2019 Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры11 красавіка 2019 года на базе Цэнтра карэкцыйна – развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў адукацыйным працэсе (ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі)». Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-панарамы педагагічнага вопыту.
У вучэбна –метадычным блоку настаўнік сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы Масквіціна Г.М. пазнаёміла з магчымасцямі і шляхамі выкарыстання ў адукацыйным працэсе здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў даследаванні беларускай літаратуры ХІ– ХХ стагоддзяў, прааналізавала выхаваўчы патэнцыял літаратурнай спадчыны.
Лахманкова А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жарабковіцкай сярэдняй школы, акцэнтавала ўвагу на шляхах знаёмства навучэнцаў з літаратурнай спадчынай ў пазаўрочнай дзейнасці настаўніка з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі. Педагог падзялілася эфектыўным вопытам выхаваўчай работы, накіраванай на літаратурнае краязнаўства і пашырэнне ведаў пра літаратурны працэс сваёй малой радзімы.
У практычным блоку ўвазе прысутных настаўнікам сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы Сідор Н.М. была прадстаўлена работа з навуковымі публікацыямі і іх адаптацыя для выкарыстання на вучэбных занятках па беларускай літаратуры.
Вынікам пасяджэння стаў аналіз прадстаўленага вопыту выкарыстання здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў даследаванні беларускай літаратуры ХІ – ХХ стагоддзяў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры настаўніка гімназіі г.Ляхавічы Яварчук Т.К.
|