Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    25.11.2019
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    21 лістапада 2019 года на базе сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы адбылося пасяджэнне  вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка».

    У вучэбна-метадычным блоку семінара-практыкума настаўнікі сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы Курловіч Л.У. і Сідор Н.М.  акцэнтавалі ўвагу на патрабаваннях да сучаснага ўрока, расказалі аб выкарыстанні прыёмаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў,падзяліліся вопытам работы па стварэнні ўмоў для эфектыўнага ўзаемадзеяння вучняў на ўроку.

    Пятроўская Л.Т., настаўнік Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа, нагадала інфармацыю аб змесце і аб’ёме эфектыўнага дамашнягазадання. Педагог адзначыла, што  аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам яго аб'ёму па іншых вучэбных прадметах. Для дамашняга задання можа прапаноўвацца толькі той матэрыял, які засвоены на вучэбных занятках. З мэтай папярэджвання перагрузкі вучняў настаўніку неабходна сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на ўроку змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання вучням толькі па іх жаданні.

    У практычным блоку настаўнікам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №2 г.ЛяхавічыМасквіцінай Г.М. быў праведзены ўрок беларускай літаратуры ў 6 класе,  накіраваны на стварэнне ўмоў для эфектыўнага ўзаемадзеяння вучняў на ўроку.

    Вынікам пасяджэння стала распрацоўка метадычных рекамендацый па тэме «Мадэляванне кантрольных (тэматычных) работ і  іх праверка у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў».

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика