Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    06.03.2020
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    5 сакавіка 2020 года на базе сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы адбылося пасяджэнне  вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Вучэбныя      заняткі       па      беларускай         мове і літаратуры: прадметная кампетэнцыя настаўніка».

    У вучэбна-метадычным блоку тэматычнага семінара настаўнік Тальмінавіцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-базавая школа Васілеўская Ж.М. нагадала інфармацыю аб эфектыўным выкарыстанні вучэбных дапаможнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, аб метадах і прыёмах ўдасканалення вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

    Баўтрукевіч Н.Л., настаўнік сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы, акцэнтавала ўвагу на актуальных падыходах да вывучэння скаладаных тэм вучэбнага прадмета «Беларуская мова».

    У практычным блоку настаўнікам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы Курловіч Л.У. быў праведзены ўрок беларускай літаратуры ў 6 класе,  накіраваны на развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў.

    Вынікам пасяджэння стала распрацоўка заданняў, накіраваных на фарміраванне і развіццё рытарычнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў, падбор і стварэнне кампетэнтнасна арыентаваных заданняў да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.



    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика