Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    02.03.2021
    СУСТРЭЧА ПРАЦОЎНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ З ДЭЛЕГАТАМ УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ

    Усебеларускі народны сход на вуснах, мабыць, усіх жыхароў нашай краіны. 25 лютага 2021 года адбылася сустрэча працоўных калектываў Ліпскай сярэдняй школы і Крывошынскай сярэдняй школы імя Г.С. Здановіча з дэлегатам шостага Усебеларускага народнага сходу ад Ляхавіцкага раёна Надзеяй Пятроўнай Патапчык.

    Наша зямлячка Надзея Патапчык шмат гадоў узначальвала аздараўленчы лагер “Чайка”, сёння – ветэран педагагічнай працы і стараста вёскі Бенькаўцы.

    Надзея Пятроўна падзялілася ўласнымі ўражаннямі аб сходзе, адзначыўшы, што VI Усебеларускі народны сход – гэта ўнікальны форум, які аб’яднаў людзей розных прафесій і ўзростаў. “Я ўпершыню прымала ўдзел у такім мерапрыемстве агульнарэспубліканскай важнасці. Нягледзячы на тое, што ў Палацы Рэспублікі была ўжо трэці раз, маю душу і сэрца перапаўняла хваляванне і гонар, што я таксама прымаю непасрэдны ўдзел у такой лёсавызначальнай падзеі”.

    Падчас выступлення ў працоўных калектывах Надзея Пятроўна акцэнтавала ўвагу на галоўных прыярытэтах, якія вызначаны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на пяцігодку: «Шчаслівая сям’я», «Інтэлектуальная краіна», «Моцныя рэгіёны» і «Дзяржава-партнёр».

    У ходзе гутаркі было адзначана, што вялікая адказнасць ускладаецца на сістэму адукацыі ў пытаннях выхавання ў моладзі патрыятызму да Радзімы, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны. Неабходна больш актыўна ўкараняць у адукацыйны працэс новыя інфармацыйныя тэхналогіі, дыстанцыйнае навучанне.

    Напрыканцы Надзея Патапчык адзначыла, што рашэнні, прынятыя на Усебеларускім народным сходзе, будуць спрыяць далейшаму развіццю і росквіту нашай Беларусі. Галоўнае, што аб’ядноўвае нас усіх, – адказная грамадзянская пазіцыя і імкненне зрабіць усё магчымае для развіцця і працвітання нашай Радзімы, моцнай і незалежнай Беларусі”.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика