Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    24.05.2021
    Чытанні ў квітнеючым садзе гімназіі «О, белыя яблыні, белыя яблыні…»

    Зацяжныя дажджы зрабілі перапынак, каб даць магчымасць гімназістам г.Ляхавічы атрымаць асалоду ад любавання цвіценнем яблынь. 2021-ы год у Беларусі афіцыйна аб’яўлены  Годам народнага адзінства, гэтай тэме і былі прысвечаны чытанні ў квітнеючым садзе. Адна з пастаўленых на год задач – захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. Гімназія г.Ляхавічы таксама беражліва захоўвае свае традыцыі. А гэта – адна з іх. Аўтарам ідэі выкарыстання квітнеючага саду, як падзеі, якая аб'ядноўвае ўсю гімназію, з'яўляецца Каваленка Любоў Аляксееўна, якая на працягу многіх гадоў выкладала геаграфію. Чытаць паэтычныя творы на фоне квітнеючага саду прапанавала Раманенка Людміла Пятроўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры, якая таксама зараз на заслужаным адпачынку.

    На свяце гучалі вершы і песні, прысвечаныя славутай беларускай зямлі і найдаражэйшай яе каштоўнасці – народу.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика