Главная >> Сервисы >> Архив новостейАрхив новостей
01.02.2022 “Тэхналогія візуалізацыі ў працэсе выкарыстання фальклору ў сумеснай мастацка-маўленчай дзейнасці педагога і дзяцей”28 струдзеня у ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Ляхавічы” прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі старшых груп устаноў дашкольнай адукацыі Ляхавіцкага раёна па тэме “Тэхналогія візуалізацыі ў працэсе выкарыстання фальклору ў сумеснай мастацка-маўленчай дзейнасці педагога і дзяцей” з метай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі ў сумеснай мастацка-маўленчай дзейнасці педагога і дзяцей пры рабоце з фальклорам.
Дыдышка А.В., выхавальнік дзіцячага сада №2 г. Ляхавічы, расказала ўдзельнікам пасяджэння аб развіцці у выхаванцаў пазнавальных і моўных здольнасцей, назіральнасці адносна моўных з’яў, моўных асаблівасцей беларускай мовы праз выкарыстанне сродкаў фальклору, прадэманстравала ў відэазапісе нэрегламентаваную мастацка-маўленчую дзейнасць па реалізацыі задач адукацыйных галін “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” і “Мастацкая літаратура” з выкарыстаннем інтэлект-карт.
Аб выкарыстанні інтэлект-карт ў сумеснай мастацка-маўленчай дзейнасці педагога і дзяцей у працэсе нерэгламентаванай дзейнасці, самастойнай мастацка-маўленчай дзейнасці дзяцей, пры арганізацыі сеансаў актывізуючых зносін расказала Войцік В.А., намеснік загадчыка паасноўнай дзейнасці дзіцячага сада №2 г. Ляхавічы
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з прадметна- гульнявым асяроддзям дзіцячага сада, якое спрыяе фарміраванню ў выхаванцаў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы сродкамі фальклору.
Кіраўнік вучэбна-метадычнага
аб’яднання выхавальнікаў старшых груп Гусак І.У.
|