Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    30.03.2022
    Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

    29 сакавіка на базе Джяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №1 г.Ляхавічы” прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі старшых груп устаноў дашкольнай адукацыі па тэме “Выкарыстанне розных тэхнік візуалізацыі ў развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі фальклору”. Увучэбна-метадычным блоку разгледжаны пытанні прафесійна-маўленчай гатоўнасці педагога, лінгвакультуралагічнага падыходу да развіцця маўлення і культуры маўленчых зносін у дзяцей дашкольнага ўзросту. Намеснікам загадчыка яслей-сада №1 г.Ляхавічы Гусак І.У. педагогам былі прапанаваны матэрыялы з вопыту работы з выкарыстаннем Інтэрнэт-сэрсісаў (стварэнне інтэрактыўных плакатаў у сэрвісе Genially) , а таксама інтэрактыўныя практычныя заданні для павышэння прафесійнага майстэрства выхавальнікаў.

    У практычнай частцы педагогамі былі прагледжаны і прааналізаваны інтэграваныя заняткі па адукацыйных галінах “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Мастацкая літаратура” (выхавальнік Філіповіч Г.У) з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі.

    Вынікам работы стала распрацоўка членамі пасяджэння заданняў па рэалізацыі нерэгламентаванай мастацка-маўленчай дзейнасці выхаванцаў сродкамі візуалізацыі.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика