Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    19.04.2022
    Конкурс эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”

    15 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

    Дыпломы і ўзнагароды ўручалі арганізатары і ганаровыя госці мерапрыемства: дэкан філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагiчных навук Сяргей Важнік, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі, доктар філалагічных навук Мікалай Прыгодзіч.

    Сертыфікаты атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу. Ляхавіцкі раён прадставілі вучні сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы, гімназіі г.Ляхавічы, Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча, Вучэбна-педагагічнага комплексу Падлескі дзіцячы сад – базавая школа, Начаўскай сярэдняй школы, Крывошынскай сярэдняй школы імя Г.С.Здановіча, Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.

    Дыпломамі пераможцаў узнагароджаны звыш 40 вучняў 10-11 класаў, сярод якіх Грыкель Аляксандра,  вучаніца 11 класа гімназіі г. Ляхавічы (настаўнік Ермаковмч С.В.), Раманоўская Ксенія, вучаніца 11 класа Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча (настаўнік Шэшка А.В.).

    Да ўзнагароджання далучыўся Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ім быў адзначаны Бецька Ягор,  вучань 9 класа Вучэбна-педагагічнага комплексу Падлескі дзіцячы сад – базавая школа (Настаўнік Глеб Л.М.).

    Падзяку і спецыяльны падарунак ад рэдакцыі часопіса “Роднае слова” атрымала Анціпарук Вікторыя, вучаніца 10 класа Начаўскай сярэдняй школы (настаўнік Янушкевіч Д.А.).

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика