Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    12.11.2022
    Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека

    11 лістапада 2022 года настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Начаўскай сярэдняй школы Погас Уладзімір Уладзіміравіч прымаў удзел у IX Міжнародных Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытаннях па тэме: “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”.

    Паседжанне, якое адбылося на базе Установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна” сабрала больш за 250 удзельнікаў не толькі з розных куткоў Рэспублікі Беларусь, але і з вышэйшых навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі.

    Пленарнае паседжанне адкрылі прывітальнымі словамі Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, рэктар установы адукацыі ““Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна” Наўныка Валерый Мікалаевіч і старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтву з свецкімі ўстановамі адукацыі пратаірэй Фёдар Повны.

    Па выніках выступлення па тэме: “Фарміраванне гістарычнай памяці, як асновы патрыятычнага выхавання асобы” Погас У.У. атрымаў Сетрыфікат удзельніка і Падзяку ад Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика