Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    27.06.2023
    “Шануем мінулае, захоўваем сучаснасць, верым у будучыню”

    Патрыятызм як з'ява зараджаецца разам з дзяржаўнасцю. Асноўная задача грамадзянска-патрыятычнага выхавання-гэта выхаванне гонару за сваю зямлю, любоў да роднай мовы і культуры, павага звычаяў і традыцый беларускага народа. Дадзеная задача будзе рэалізавана праз  грамадзянска-патрыятычны праект летняй аздараўленчай змены “Шануем мінулае, захоўваем сучаснасць, верым у будучыню”.

    Славянская міфалогія заварожвае  сваёй разнастайнасцю і  незвычайнасцю. А сучасныя дзеці, на жаль, ёю амаль не цікавяцца. Як жа паправіць сітуацыю? Адказ  ведаюць педагогі 2 змены аздараўленчага лагера “Чайка”.  На гэтай змене на кожным агульналагерным мерапрыемстве галоўным госцем будзе якісьці міфічны герой ці прадстаўнік плеяды старажытных багоў. Лесавік ,  Хатнік, багіня Лада, Велес і многія многія іншыя запросяць рабят XXI стагоддзя ў чароўны свет беларускага “фэнтэзі”. Напрыклад, традыцыйнае для  летняга дзіцячага лагера свята “Дзень Нептуна”  стане  па-сапраўднаму  традыцыйным, бо валадарыць на ім будзе Вадзянік, у якога верылі нашы далёкія  продкі, які быў героем верша М.Багдановіча.

    На працягу ўсёй тэматычнай змены ўдзельнікі  і арганізатары праекта жывуць згодна з ужо складзенымі  законамі і традыцыямі лагера, і дзейнічаюць паводле сваіх роляў. За пэўныя  якасці, праяўленыя ў ходзе кожнадзённых выпрабаванняў і  прыгод атрадам  уручаюцца грашовыя адзінкі “Міфікі”, а пераможцу-атраду яшчэ і татэм-берагіня  “Баба  Йага” і фрагмент карты скарбаў.  З першых дзен  знаходжання ў лагеры відавочна зацікаўленасць  і  актыўнасць выхаванцаў,  вызначыліся першыя лідары.  Прысутнічае не толькі дух спаборніцтва, але і  дух здаровай канкурэнцыі і падтрымкі.

    Ведаць сваё, шанаваць сваё, ганарыцца  сваім – гэта і ёсць патрыятызм, якому надаецца так шмат увагі ў нашай  краіне. Толькі выхаванне патрыятызму на гэтай змене не будзе яўным: дзеці нават і не заўважаюць, як становяцца  бліжэй да культуры і традыцый, гістарычнай спадчыны свайго народа, сваіх продкаў, вытокаў беларускай культуры.

    Камейша Вольга, старэйшы  выхавальнік  2 змены

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика