Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    24.11.2023
    Раённае метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню

    У Падлескай базавай школе было праведзена раённае метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Тэма аб’яднаання “Інфармацыйная прастора ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі”. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны наступныя пытанні: “Значэнне інфармацыйнай прасторы ў выхаванні падрастаючага пакалення”, які падрыхтавала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Падлескай базавай школы Малевіч Н.М.

    Пытанне “Віртуальна-інфармацыйная прастора ўстановы адукацыі” раскрыта Дземідам Ю.Г.- кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Востраўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.
    Усебакова была разгледжана тэма “Генацыду беларускага народа ў інфармацыйнай прасторы  ўстановы адукацыі” з прэзентацыяй “Генацыд. Ад задумкі да рэалізацыі” Смалонскім С.С.- кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Падлескай базавай школы Ляхавіцкага раёна.
    У ходзе практычнага блока адбыўся майстар-клас “Ствараем разам альбом -лэпбук “Памяць і боль беларускай зямлі”. Майстар-клас прэзентавала настаўнік фізічнай культуры і здароўя Падлескай базавай школы Т. І. Колас.

    Было арганізавана наведванне заняткаў:

    інтэрактыўная гадзіны “Мае правы і абавязкі” ў 4 класе, якую ў нетрадыцыйнай гульнёвай форме правяла Бубенчык А.Ю., настаўнік пачатковых класаў;

    класная гадзіна ў рамках “Школы Актыўнага Грамадзяніна” была прапанавана С.С.Смалонскім, настаўнікам гісторыі ў 5-7 класах ў форме КВЗ;

    на інфармацыйную гадзіну ў рамках “Школы Актыўнага Грамадзяніна”, якую праводзіла і рыхтавала Т.В. Карповіч, былі запрошаны кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ “Жарабковічы” Андрэй Анатольевіч  Новік і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Ляхавіцкага ільнозавода Алена Міхайлаўна Ксёнжык.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика