Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    01.12.2023
    Корнеўскія чытанні

    30 лістапада Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Валянціна Таўлая горада Баранавічы гасцінна адчыніла дзверы на Корнеўскія чытанні. Гасцямі і ўдзельнікамі чытанняў давялося стаць і вучням Дараўскай сярэдняй школы.

    Гэты праект накіраваны на захаванне памяці аб Алесе Корневе, таленавітым паэце, члене Саюза пісьменнікаў Беларусі, і на папулярызацыю творчасці іншых творцаў Брэсцкага рэгіену. Запрошаны былі і мы. Вяла мерапрыемства Раіса Міхайлаўна Раманчук, якая з душой нас прыняла і падарыла сваю кніжку на ўспамін.

    Караліна Басей, вучаніца 5 класа. Прачытала верш Марыі Сачыловіч “Адцвілі васількі”, Ульяна Марчык, вучаніца 6 класа, прачытала верш Юрыя Мацюшкі “И снова здесь, на берегу…”

    Упрыгожылі мерапрыемства выступленні сваякоў паэтаў Валянціны Корневай, Таццяны Станкевіч, Анатоля Зенюка. З задавальненнем слухаліся творы Марыі Сачыловіч, Раісы Раманчук, Анатоля Станкевіча, Алеся Корнева.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика