Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    14.12.2023
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    6 снежня 2023 года на базе Востраўскай сярэдняй школы адбылося пасяджэнне  вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Напрамкі работы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі».

    У вучэбна-метадычным блоку семінара-практыкума актуалізаваны веды настаўнікаў аб выкарыстанні вучэбных дапаможнікаў для X, XI класаў пры падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове на III ступені агульнага сярэдняга адукацыі, аб арганізацыі абагульняльнага паўтору да выніковай атэстацыі і сістэматызацыі ведаў вучняў.Акцэнтавана ўвага на этапах распрацоўкі навучальных і кантрольных тэстаў (планаванне, змест заданняў, выбар формы тэставых заданняў, складанне ключа).

    У практычным блоку настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Востраўскай сярэдняй школы Сахон Л.А. і Канцэлярчык А.Р. былі праведзены ўрокі беларускай мовы,  накіраваныя на стварэнне ўмоў па падрыхтоўцы навучэнцаў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.

    Вынікам пасяджэння стала распрацоўка метадычных рекамендацый па складанні і ацэньванні тэставых работ па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» на розных этапах навучання: перад вывучэннем тэмы, падчас вывучэння тэмы, пасля вывучэння некалькіх тэм.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика