Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    22.02.2024
    Дзень роднай мовы ў Сярэдняй школе № 2 г. Ляхавічы

    Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

    Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. Таму вельмі важна прывіваць у вучняў любоў і павагу да роднай мовы.

    Дэвіз гэтага дня: “Роднай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”.

    Мэтай праведзеных мерапрыемстваў стала развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне павагі да самабытнасці роднай мовы.

    У Сярэдняй школе № 2 г. Ляхавічы дзень пачаўся з акцыі “Вітаемся на роднай мове”. Вучняў і настаўнікаў сустракалі і віталі па-беларуску, віншавалі са святам, жадалі добрага настрою і частавалі цукеркамі с пажаданнямі.

    На перапынках на кожным паверсе школы былі арганізаваны забаўляльныя прыпынкі для вучняў рознага ўзросту.

    На другім паверсе працаваў прыпынак “ З дзяцінства з роднай мовай” для вучняў 3-6 класаў. Вучні адгадвалі загадкі на роднай мове, складалі з прапанаваных слоў прыказкі і прымаўкі. Самыя актыўныя атрымлівалі салодкія пачастункі.

    На трэцім паверсе прайшла акцыя “Каб мова родная гучала”. Вучні паказалі сваё веданне цікавых, прыгожых і любімых імі слоў на беларускай мове. Яны запісвалі іх на лісточкі і ўпрыгожвалі імі дрэўца. І хочацца адзначыць, што словы былі вельмі разнастайныя, што гаворыць аб тым, што слоўнікавы запас у вучняў нашай школы цудоўны.

    На чацвёрным паверсе школы прайшла гульня “Беларуская кухня “ Вучням прапанавалі “прыгатаваць “ страву з прапанаваных інгрэдыентаў і назваць із па-беларускую. Вучні з задавальненнем “гатавалі” вядомыя стравы, а некаторыя прапаноўвалі свой рэцепт. Гульня атрымалася вельмі забаўляльная.

    Падчас правядзеня мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

    Якія цудоўныя назвы і словы,

    Якая цудоўная родная мова!

    І ўсё мелагучна для слыху майго:

    І звонкае “дзе” і густое “чаго”…   П.Панчанка

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика