Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    19.04.2024
    Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    18 красавіка 2024 года на базе Падлескай базавай школы Ляхвіцкага раёна адбылося пасяджэнне  вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выпускны экзамен па беларускай мове на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”ў форме пераказу як эфектыўная праверка ўзроўню авалодання навучэнцаў уменнем карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці».

    У вучэбна-метадычным блоку актуалізаваны веды настаўнікаў аб пераказе як спосабе фармавання камунікатыўных уменняў і навыкаў звязнага маўлення; эфектыўных прыёмах для аналізу тэксту, вызначэння тэмы, ідэі кампазіцыйных і моўных з'яў (Абражэвіч Т.А., настаўнік сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы), па пытаннях сучасных падыходаў да работы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове ў 9 класе (Тарабеш Н. А., настаўнік Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна), аб выкарыстанні заданняў, скіраваных на разуменне ўсяго тэксту: кожнай яго часткі, выяўленні прычынна-выніковых сувязей і адносін, разуменні паслядоўнасці пераказу падзей (Гачко А.В., настаўнік Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна), аб праблемах, з якімі сутыкаюцца навучэнцы пры напісанні пераказу, спосабах іх вырашэння (Ермаковіч С.В., настаўнік гімназіі г. Ляхавічы).

    У практычным блоку наведванны ўрок беларускай мовы, накіраваны на падрыхтоўку да выпускнога экзамену па беларускай мове на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (Расоха М.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Падлескай базавай школы Ляхвіцкага раёна).

    Вынікам пасяджэння стала распрацоўка алгарытму па арганізацыі работы пры напісанні пераказу (навучальнага, кантрольнага, экзаменацыйнага) пад кіраўніцтвам старшыні раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Філіповіч Н.М.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика