Главная >> Архив новостейАрхив новостей
16.10.2024 Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры15 кастрычніка 2024 года на базе Малагарадзішчанскай сярэдняй школы адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання як інструментаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці».
У вучэбна-метадычным блоку семінара-практыкума актуалізаваны веды настаўнікаў аб камунікатыўна-дзейнасным падыходзе да фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры (праз узаемадзеянне да гарманічна развітай асобы), выкарыстанні дыдактычных гульняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у пазаўрочнай дзейнасці для павышэння матывацыі вучняў пры рабоце з рознымі відамі тэкстаў, аб дэбатах і дыскусіях як інструментах фарміравання прэзентацыйнай і функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў.
У практычным блоку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры наведалі мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў, з выкарыстаннем інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання (настаўнік Малагарадзішчанскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Пятроўская Л.Т.).
Вынікам пасяджэння стала складанне памяткі-рэкамендацыі «Дэбаты (дыскусія, ted- канферэнцыя) на ўроку: праектаванне прадметных і метапрадметных вынікаў навучання».

|