Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    05.11.2024
    Майстар-клас для педагогаў

    Майстар-клас для педагогаў Ляхавіцкага раёна правяла галоўны рэдактар навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета” Святлана Мазурына.

    Падчас майстар-класа "Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў для публікацыі ў навукова-метадычным часопісе" галоўны рэдактар азнаёміла педагогаў з інфармацыйна-метадычнымі рэсурсамі часопіса "Народная асвета", спецыфікай падбору і рэдагавання артыкулаў, прыёмамі сістэматызацыі дыдактычных матэрыялаў у працэсе абагульнення вопыту работы як асобнага настаўніка, так і ўстановы адукацыі ў цэлым для адлюстравання ў педагагічных СМІ.

    Вялікую зацікаўленасць аўдыторыі выклікала практычная работа па прымяненні алгарытму падрыхтоўкі навукова-метадычнага артыкула, фармулёўцы яго тэмы, складанні плана і падбору ілюстрацыйнага матэрыялу.


    - Такія майстар-класы арганізоўваюцца для педагогаў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі ва ўсёй рэспубліцы, - расказала Святлана Мазурына. – Мы абмяркоўваем, як працаваць з інфармацыйнымі рэсурсамі газет и часопісаў Выдавецкага дома “Педагагічная прэса”, а таксама разбіраем алгарытм падрыхтоўкі публікацый.

    Яго ўдзельнікамі сталі намеснікі дырэктараў па вучэбнай рабоце, метадысты і педагогі ўстаноў адукацыі.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика