Главная >> Архив новостейАрхив новостей
05.12.2024 Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 5 снежня 2024 года на базе Крывошынская сярэдняй школы імя Г.С.Здановіча Ляхавіцкага раёна адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Патэнцыялінструментаўвізуалізацыітэкстуўразвіцціметапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнайадукаванасці”.
Разгледжаны пытанні выкарыстання інструментаў візуалізацыі ў адукацыйным працэсепа беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання і развіццяфункцыянальнайадукаванасцінавучэнцаў, розныя падыходы давыяўлення і адбору кампетэнцый, якія вызначаюць гарманічнае развіццё асобыўсучаснайсацыякультурнайсітуацыі (Ушко С.І., настаўнік гімназіі г.Ляхавічы, Масквіціна Г.М., настаўнік сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы).
Удзельнікі пасяджэння наведалі ўрок беларускай літаратуры па творчасці З.Бядулі (апавяданне “Бондар”), накіраваны на фарміраваннефункцыянальнайадукаванасцівучняў з выкарыстаннем інструментаўвізуалізацыітэксту (Філіповіч Н.М., настаўнік Крывошынскай сярэдняй школы імя Г.С.Здановіча Ляхавіцкага раёна).
Настаўнікам Востраўскай сярэдняй школы Сахон Л.А. разам з удзельнікамі пасяджэння праведзены аналіз заданняў 1 і 2 этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

|