Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    13.02.2025
    Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    13 лютага 2025 года на базе сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў”.

    У вучэбна-метадычным блоку актуалізаваны веды педагогаў аб асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроках беларускай мовы і літаратуры, працы з тэкстамі розных відаў і жанраў (Саган А.У., настаўнік Тухавіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна), аб выкарыстанні на вучэбных занятках метадаў, прыёмаў навучання, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай адукаванасці вучняў (Пішч Н.М., настаўнік гімназіі г. Ляхавічы), выкарыстанні практыка-арыентаваных заданняў міжпрадметнага зместу (Лузяніна Л.М., настаўнік Конькаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна).

    Удзельнікі пасяджэння наведалі ўрок беларускай мовы ў 5 класе па тэме “Правапіс е,ё,я” з выкарыстаннем практыка-арыентаваных заданняў міжпрадметнага зместу (Еўхач Г.І., настаўнік сярэдняй школы № 2 г.Ляхавічы).

    Педагогам сярэдняй школы № 1 г.Ляхавічы Сідор Н.М.разам з удзельнікамі пасяджэння праведзена мадэляванне этапаў вучэбных заняткаў з выкарыстаннем метадаў і прыёмаў, якія садзейнічаюць фарміраванню функцыянальнай (у тым ліку і чытацкай) адукаванасці навучэнцаў.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика