Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    17.03.2025
    “Радавод”: занальны агляд фестывалю фальклорнага мастацтва

    У нядзелю 16 сакавіка 2025 года адбыўся занальны агляд ІХ адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. На сцэне Палаца дзіцячай творчасці г.Баранавічы выступілі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна. Фальклорныя песні ў сучаснай апрацоўцы, а таксама жарты паводле мясцовага фальклору прагучалі ў выкананні ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Кужалёк” сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы (педагог Сідор Н.М.). Фальклорную гульню “Што робіш?” і народны танец паказалі ўдзельнікі гуртка “Вытокі” гімназіі г.Ляхавічы (педагог Яварчук Т.К.). Верш і паданне, запісаныя ад мясцовых жыхароў, прачыталі вучні Сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы (педагог Масквіціна Г.М.). Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы прадставіў канферанс.

    Выканаўцы найбольш яскравых нумароў будуць запрошаны на заключныя імпрэзы абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика