Главная >> Архив новостейАрхив новостей
08.05.2025 Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры7 мая 2025 года з мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання па тэме “Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў”.
У вучэбна-метадычным блоку настаўнікам сярэдняй школы № 1 г. ЛяхавічыКурловіч Л.У. актуалізаваны веды педагогаў аб структуры кампетэнтнасна-арыентаваныхз аданняў: стымул (уводзіць у праблему і матывуе на яе выкананне); фармулёўка задання(дзейнасцьвучня, неабходная для выканання задання); крыніца інфармацыі (матэрыял для выканання задання); бланк для выканання задання (задае структуру прад'яўлення навучэнцам выніку сваёй дзейнасці па выкананні задання); інструмент ацэньвання (шкалакрытэрыяўі паказчыкаў і інш.).Ермаковіч С.В., настаўнік гімназііг. Ляхавічы, расказала аб логіцы канструявання кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў, метадычных асаблівасцях прымянення дадзеных заданняў.
Для ўдзельнікаў пасяджэння быў арганізаваны практыкум па распрацоўцы кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў для вучняў II і III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі (Філіповіч Н.М., старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання).
Педагог Ліпскай сярэдняй школы імя А.І.Малевіча Дубіна С.М. прааналізавала вынікі прымянення кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў (аналіз нестандартных сітуацый; уменне рабіць высновы, выкарыстоўваць інфармацыю для планавання і ажыццяўлення дзейнасці; прымяняць ўменні ў вучэбных сітуацыяхі ўрэальнымжыцці) на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.

|