Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    18.06.2025
    “Імёны, здабытыя талентам”

    Рэспубліканскі літаратурны інтэрнэт-конкурс “Імёны, здабытыя талентам”, прысвечаны 120-годдзю славутых паэтаў Беларусi Петруся Броўкi i Пятра Глебкi, быў праведзены Нацыянальным центрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, вывучэння гiстарычнай i культурнай спадчыны нашай краіны, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі ў галiне лiтаратурнай творчасцi.

    Iнтэрнэт-конкурс прайшоў ў 2025 годзе, якi з’яўляецца не толькi юбiлейным для вядомых беларускiх паэтаў, песняроў, акадэмікаў Пятра Усцінавіча Броўкi i Пятра Фёдаравіча Глебкi, але i годам, у якiм наша краiна адзначае 80-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтая тэма таксама была закранута ў творчых работах навучэнцаў.

    Удзельнікі інтэрнэт-конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, цікавасць да дадзенай тэмы, паказалі, што сучаснае пакаленне неабыякава ставіцца да гісторыі Радзімы i нацыянальнай літаратуры.

    На рэспубліканскі этап інтэрнэт-конкурсу было прадстаўлена 62 распрацоўкі ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” і 62 распрацоўкі ў намінацыі “Лепшы вершаваны твор” ў 3-х узроставых катэгорыях: 8-10 гадоў, 11-13 гадоў і 14-18 гадоў (у раённых этапах прынялi ўдзел больш за 2500 чалавек, у абласных– 867 навучэнцаў). Рэспубліканскае журы, якое ўзначаліла намеснік галоўнага рэдактара газеты “Культура” Шчурок Ж.Г., вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу.

    Дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адзначаны 28 лепшых распрацовак інтэрнэт-конкурсу “Імёны, здабытыя талентам”.

    У намінацыі “Лепшы вершаваны твор” (узроставая катэгорыя 8-10 гадоў) дыпломам 3 ступені адзначана работа“Песня сэрца” вучня Дараўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Русіна Дзмітрыя (кіраунік Горка Святлана Барысаўна).

    Віншуем прызёра інтэрнэт-конкурсу, жадаем новых ідэй, натхнення і творчых поспехаў!

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика