Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    23.09.2025
    IX адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва «РАДАВОД»

    19-20 верасня 2025 года г.Брэст гасцінна прымаў удзельнікаў IX адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «РАДАВОД».

    На свята сабраліся прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама госці з суседніх краін. У першы дзень свята 19 верасня адбыўся конкурс юных майстроў. Ляхавіччыну прадстаўлялі Вітко Кацярына, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Юны дызайнер” і Ксенжык Арына, навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Лянок”. Дзяўчыны былі ўзнагароджаны Дыпломамі Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці” І і ІІ ступені ў намінацыі “Тэкстыльная лялька”.

    У другі дзень навучэнцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы і педагогі паказалі майстар-класы па ткацтву,   вырабу абярэга з ільну, прадставілі “Бабуліну кухню”, прэзентавалі выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і аўтэнтычных рэчаў. Навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Вытокі” гімназіі г.Ляхавічы прэзентавалі музейны куток “Пад страхою прадзеда”.

    Завяршыўся фестываль гала-канцэртам і цырымоніяй узнагароджання ўдзельнікаў. Дыпломам Галоўнага упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама І ступені ўзнагароджаны Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы ў намінацыі “Выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Фальварак майстроў”.

    Вітко Кацярына, Ксенжык Арына, кіраўнікі Макарэвіч Алена Тадэвушаўна, Махляр Наталля Віктараўна, узнагароджаны Дыпломамі І і ІІ ступені ў намінацыі “Майстар-клас”, Лушкевіч Маргарыта ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Бабуліна кухня” і Дыпломам І ступені ў намінацыі “Зборнік рэцэптаў”, кіраўнік Шайкоўская Галіна Уладзіміраўна.

    Навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Вытокі” гімназіі г.Ляхавічы, кіраўнік Ушко Святлана Ігараўна, узагароджаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Музейны куток”.

    Шчыра віншуем пераможцаў фестывалю!

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика