Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    05.12.2025
    Заседание районного учебно-методического объединения учителей белорусского языка и литературы

    4 снежня 2025 года на базе сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка як неабходная ўмова кіравання якасцю адукацыі.

    У вучэбна-метадычным блоку мерапрыемства, якое праходзіла ў форме семінара-дыспута, актуалізаваны веды настаўнікаў аб сучасных падыходах да кантролю і ацэнкі ведаў вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і беларускай літаратуры (выступіла Еўхач Г.І., настаўнік сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы). Настаўнік Навасёлкаўскай сярэдняй школы імя Г.Ф.Нагорнага Тарабеш Н.А. звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць фарміравання навыкаў самакантролю, самаацэнкі і рэфлексіі ў вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

    У практычным блоку для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры быў арганізаваны практыкум па ацэньванні пісьмовых работ вучняў у адпаведнасці з метадычнымі ўказаннямі па арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

    Вынікам пасяджэння стала складанне памяткі-рэкамендацыі “Арганізацыя і ўдасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры”.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика