Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    16.02.2026
    Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    У мэтах павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне тэарэтычных і метадычных прынцыпаў і аспектаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры на базе Начаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Адзінства выхаваўчых, навучальных і развіваючых задач як абавязковае патрабаванне да праектавання і правядзення сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры”.

    У вучэбна-метадычным блоку настаўнік Саган А.У. (Тухавіцкая сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна) выступіла па тэме “Рэалізацыя выхаваўчых задач на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры праз выкарыстанне разнастайных метадаў навучання як асновы развіцця асобы вучняў”. Ушко С.І., настаўнік гімназіі г.Ляхавічы, падзялілася вопытам выкарыстання разнастайных форм работы на ўроках беларускай мовы і літаратуры (індывідуальная, парная, групавая і калектыўная) як сродка выхавання і развіцця асобы вучня. Пра рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры праз самастойную і творчую работу вучняў расказала Лузяніна Л.М., настаўнік Конькаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.

    У практычным блоку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры наведалі ўрок беларускай мовы ў 6 классе ў настаўніка Начаўскай сярэдняй школы Мамедавай А.А., змест якога быў накіраваны на фарміраванне ў вучняў інтэлектуальных і творчых здольнасцей, сацыяльна значных, грамадзянска-патрыятычных якасцей.

    Педагогам сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы Сідор Н.М. разам з удзельнікамі пасяджэнняправедзены аналіз зместу заданняў 2 і 3 этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика