Одно окноОб отделеОбразование районаБезопасностьГуманитарное сотрудничествоКонтрольная (надзорная) деятельность

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Архив новостей

    Архив новостей

    10.04.2026
    «Паэтычная вясна з Алесем Бадаком»

    Конкурс «Паэтычная вясна з Алесем Бадаком» сабраў у  Конькаўскай СШ навучэнцаў устаноў адукацыі Ляхавіччыны

    Сустрэча стала  святам творчасці, паэтычнага натхнення і любві да беларускага слова. Больш за 30 юных талентаў  дэкламавалі  вершы і спявалі песні на словы нашага земляка  Алеся Бадака — празаіка, паэта, дзіцячага пісьменніка, публіцыста, перакладчыка і  дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», члена прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

    Прысутнасць высокага госця надала конкурсу асаблівы статус і стала магутным стымулам для ўдзельнікаў.

    Дарэчы, сярод ганаровых гасцей – першая настаўніца Алеся Бадака – Ала Канстанцінаўна Калядзіч.

    Канкурсанты  спаборнічалі ў трох намінацыях і ў розных узроставых катэгорыях: «Літаратурныя творы Алеся Бадака»,  «Музычныя творы на словы Алеся Бадака», «Творы ўласнага сачынення».

    Конкурс прайшоў у цёплай і  натхнёнай атмасферы. Хто ведае, можа менавіта сёння на сцэне Конькаўскай СШ рабіў першыя крокі будучы класік беларускай літаратуры.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика