Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    05.01.2018
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    4 студзеня 2018 года на базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры”, мэтай якога было ўдасканаленне дзейнасці педагогаў, накіраванай на развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры.

    Настаўніца Тухавіцкай сярэдняй школы Саган А.У. расказала аб значэнні чытацкай пісьменнасці ў адукацыйным працэсе. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з міжнароднымі даследаваннямі вучэбных дасягненняў вучняў.

    Настаўніца Конькаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Лузяніна Л.М. акцэнтавала ўвагу удзельнікаў пасяджэння на асаблівасцях заданняў, накіраваных на фарміраванне, развіццё і праверку чытацкай пісьменнасці вучняў.

    Кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання Сідор Н.М. падзялілася эфектыўным вопытам фарміравання і развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў на занятках па беларускай мове і літаратуры.

    Удзельнікі пасяджэння вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры абмеркавалі шляхі паляпшэння навыку чытання і чытацкай пісьменнасці вучняў. У выніку плённай працы ўдзельнікаў пасяджэння былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі “Фарміраванне і развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на занятках па беларускай мове і літаратуры, а таксама ў час пазаўрочнай дзейнасці”.


    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика