Главная >> Сервисы >> Архив новостейАрхив новостей
11.05.2018 “Жывая класіка”“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!” – пад такім дэвізам праходзіць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікi Беларусь з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
У раённым этапе конкурсу, які праводзіўся ў завочнай форме, прынялі ўдзел 32 вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх 8 – вучні пачатковых класаў, 5 – вучні 5-6 класаў, 7 – вучні 7-8 класаў, 12 – вучні 9-10 класаў. Удзельнікі падрыхтавалі вершы і прозу беларускіх аўтараў. У кожнай ўзроставай катэгорыі былі вызначаны прызёры і пераможцы:
- Узроставая катэгорыя – пачатковыя класы:
I месца - Бартноўскі Даніэль, сярэдняя школа №2 г.Ляхавічы;
II месца – Скрыпнік Дар’я, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы;
III месца –Вярбіла Варвара, Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа;
- Узроставая катэгорыя – 5-6 класы:
II месца – Бецька Ягор, вучэбна-педагагічны комплекс Падлесскі дзіцячы сад-базавая школа;
- Узроставая катэгорыя – 7-8 класы:
I месца – Русакевіч Кацярына, Востраўская сярэдняя школа;
II месца – Галавін Кацярына, Навасёлкаўская сярэдняя школа;
III месца – Паўлоўская Ніна, Начаўская сярэдняя школа;
- Узроставая катэгорыя – 9-10 класы:
I месца – Саўчык Лаліта, сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы;
II месца – Русакевіч Аляксандр, Жарабковіцкая сярэдняя школа;
Лешык Сяргей, Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа;
III месца – Лагун Карына, сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы.
Вучні, якія занялі I месца ў кожнай узроставай катэгорыі, прымуць удзел у абласным этапе конкурсу (завочным). Жадаем поспеху нашым канкурсантам!
|