Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыДля иных организаций, ИПБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    11.05.2018
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    3 мая 2018 года на базе Крывошынскай сярэдняй школы адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры”, мэтай якога было ўдасканаленне шляхоў дасягнення выхаваўчых мэтаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

    Кураўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання Сідор Н.М. рассказала аб значэнні выхаваўчага аспекта вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры, а таксама звярнула ўвагу калег на выхаваўчы кампанент факультатыўных заняткаў.

    Настаўніца вучэбна-педагагічнага комплекса Падлескі дзіцячы сад-базавая школа Расоха Н.І. акцэнтавала ўвагу удзельнікаў пасяджэння на шляхах дасягнення выхаваўчых мэтаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

    У ходзе вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўдзельнікі пасяджэння наведалі і прааналізавалі ўрок настаўніцы Крывошынскай сярэдняй школы Філіповіч Н.М., накіраваны на рэалізацыю выхаваўчага аспекта вучэбных заняткаў.У выніку плённай працы ўдзельнікаў пасяджэння былі распрацаваны метадычныя парады “Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры».


     


    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика