Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    22.01.2019
    “Радавод” збірае сяброў

    Раённы этап VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» сабраў сваіх шматлікіх прыхільнікаў 19 студзеня 2019 года ў актавай зале сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы. Фальклорныя калектывы з шасці ўстаноў адукацыі раёна наладзілі сапраўднае свята народнай творчасці. Тут можна было пабачыць мясцовыя побытавыя танцы, гульні і забаўлянкі, паслухаць прыгожыя песні, у тым ліку і ў стылі фольк-мадэрн, дазнацца пра абрады і звычаі.

    Выступленні ўдзельнікаў былі адзначаны дыпломамі аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама ў наступных намінацыях:

    “Лепшы выканаўца народных побытавых танцаў” – фальклорны гурт “Весялушкі” Ліпскай сярэдняй школы, кіраўнік Дыдышка Святлана Віктараўна;

    “Лепшы выканаўца фальклорных спеваў” – фальклорны гурт “Кужалёк” сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы, кіраўнік Сідор Наталля Мікалаеўна; фальклорны гурт “Забаўляначкі” Крывошынскай сярэдняй школы, кіраўнік Буцько Вольга Міхайлаўна; фальклорны калектыў “Спадчына” Навасёлкаўскай сярэдняй школы, кіраўнік Пішч Таццяна Аляксееўна;

    “Лепшая гульнёвая праграма” – фальклорны калектыў “Вытокі” гімназіі г.Ляхавічы, кіраўнік Ушко Святлана Ігараўна; фальклорны калектыў “Купалінка” Тальмінавіцкай сярэдняй школы, кіраўнік Балабушка Ірына Аляксандраўна.

    Падрыхтаваныя на раённы этап фестывалю праграмы стануць асновай для ўдзелу фальклорных калектываў устаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна ў занальным аглядзе, які пройдзе ў сакавіку 2019 года ў Палацы дзіцячай творчасці г.Баранавічы.


    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика