Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    01.02.2019
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    31 студзеня на базе Тальмінавіцкай сярэдняй школы адбылося пасяджэнневучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме « Фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей праз вывучэнне беларускай мовы і літаратуры».

    Пасяджэнне прайшло ў форме тэматычнага семінара. У вучэбна –метадычным блоку настаўнік гімназіі г.ЛяхавічыУшко С.І. акцэнтавала ўвагу на шляхах дасягнення выхаваўчых мэтаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

    Рахманец Н.Я., настаўнік сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы, падзялілася эфектыўным вопытам выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей, прааналізавала ролю выхаваўчага кампанента факультатыўных заняткаў.

    У практычным блоку Шпак І.І. і Васілеўская Ж.М., настаўнікі Тальмінавіцкай сярэдняй школы, прадставілі ўвазе прысутных літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Году малой радзімы, “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”. Вялікую цікавасць удзельнікаў пасяджэння выклікаў відэафільм, створаны сумеснай працай вучняў і настаўнікаў. А школьны фальклорны калектыў “Купалінка” запрасіў настаўнікаў прыняць ўдзел у мясцовых гульнях “Косы” і “Калодкі”.

    Вынікам пасяджэння стаў аналіз складання вучэбных заняткаў і сцэнарыяў пазаўрочных мерапрыемстваў і іх фрагментаў, накіраваных на фарміраванне ў вучняў сацыяльных і асобасна значымых якасцей.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика