Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    16.04.2019
    Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

    11 красавіка 2019 года на базе Цэнтра карэкцыйна – развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў адукацыйным працэсе (ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі)». Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-панарамы педагагічнага вопыту.

    У вучэбна –метадычным блоку настаўнік сярэдняй школы №2 г.Ляхавічы Масквіціна Г.М. пазнаёміла з магчымасцямі і шляхамі выкарыстання ў адукацыйным працэсе здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў даследаванні беларускай літаратуры ХІ– ХХ стагоддзяў, прааналізавала выхаваўчы патэнцыял літаратурнай спадчыны.

    Лахманкова А.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жарабковіцкай сярэдняй школы, акцэнтавала ўвагу на шляхах знаёмства навучэнцаў з літаратурнай спадчынай ў пазаўрочнай дзейнасці настаўніка з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі. Педагог падзялілася эфектыўным вопытам выхаваўчай работы, накіраванай на літаратурнае краязнаўства і пашырэнне ведаў пра літаратурны працэс сваёй малой радзімы.

    У практычным блоку ўвазе прысутных настаўнікам сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы Сідор Н.М. была прадстаўлена работа з навуковымі публікацыямі і іх адаптацыя для выкарыстання на вучэбных занятках па беларускай літаратуры.

    Вынікам пасяджэння стаў аналіз прадстаўленага вопыту выкарыстання здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў даследаванні беларускай літаратуры ХІ – ХХ стагоддзяў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры настаўніка гімназіі г.Ляхавічы Яварчук Т.К.

    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика