Одно окноОб отделеОбразование районаСервисыОздоровлениеБезопасностьГуманитарное сотрудничество

Меню раздела

    Актуально

    Главная >> Сервисы >> Архив новостей

    Архив новостей

    21.05.2019
    «РАДАВОД»: заключныя імпрэзы фестывалю

    Упершыню адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” быў арганізаваны ў 2004 годзе. З таго часу ён праводзіцца раз у два гады. 18 мая 2019 года ў г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыемствы сёмага па ліку фестывалю. На свята сабраліся прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама госці з Сербіі, Польшчы і Расіі. Ляхавіччыну прадставілі фальклорны калектыў “Кужалёк” сярэдняй школы №1 г.Ляхавічы і навучэнцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы: фальклорны калектыў “Жавароначкі”, аб’яднанні па інтарэсах “Мода”, “Разьба па дрэве”, “Юны дызайнер”, “Рукадзельніца”. Навучэнцы і педагогі паказалі майстар-класы па саломапляценню, вышыўцы і разьбе па дрэве, прадставілі “Бабуліну кухню”, прэзентавалі выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і аўтэнтычных рэчаў, выставу-распродаж сувеніраў бізнес-кампаніі, калекцыю адзення “Ільняное натхненне” і цудоўныя народныя песні і байкі. Падчас урачыстага адкрыцця свята ўсе ўдзельнікі фестывалю правялі абрад-карагод “А мы проса сіялы”, а затым святочным шэсцем прайшлі ў парк, дзе каля “Пружанскага палацыка” разгарнуўся “Горад майстроў”. Тут панавалі сапраўдныя дзівосы, якіх толькі рамёстваў не было: ганчарства, ткацтва, выцінанкі, саломапляценне, разьба па дрэве, вышыванкі, народныя лялькі, беларуская кухня… Адначасова пачалі працаваць канцэртныя пляцоўкі. Удзельнікі калектываў “Кужалёк”, “Жавароначкі” і “Мода” прадствілі сваё майстэрства гледачам аграгарадка Лінова. Гаспадары з удзячнасцю прымалі юных артыстаў. Фестываль працягваўся амаль да вечара. А колькі яшчэ хацелася паказаць, расказаць, праспяваць з таго, што пакінулі нам нашы бабулі і дзядулі ў спадчыну!

    Завяршыўся фестываль гала-канцэртам і цырымоніяй узнагароджання ўдзельнікаў. Для нас ён стаў вельмі выніковым: дыпломамі галоўнага упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны: фальклорны калектыў “Жавароначкі” (ЦДАДіМ, кіраўнік Цімашок Вольга Васільеўна) – дыплом І ступені, аб’яднанне па інтарэсах “Мода” (ЦДАДіМ, кіраўнікі Піваварчук рэгіна Аляксандраўна. Мацуль Алена Леанідаўна) – дыплом ІІ ступені, “Бабуліна кухня” (Шайкоўскі Ілья, ЦДАДіМ, кіраўнік Шайкоўская Галіна Уладзіміраўна) – дыплом ІІ ступені, фальклорны калектыў “Кужалёк” і Сізянок Анатоль (сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы, кіраўнік Сідор Наталля Мікалаеўна) – дыпломы І ступені. Шчыра віншуем пераможцаў і дыпламантаў фестывалю! І тым часам пачынаем падрыхтоўку да наступнага фестывалю: працягваем вывучэнне фальклорнай спадчыны сваёй малой радзімы.


    Полезная информация

    Счетчик

    Яндекс.Метрика